Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Янка Лучына - Што думае Янка, везучы дровы у горад

От і свята, от каляды,
На марозе скрыпяць санкі...
Усе на свеце святку рады,
Усюды песні і гулянкі.
Скачуць хлопцы і дзяўчаты,
А гарэлкі п'юць чы мала?!
Адно слова − ўсюды свята...
Ну! кабыла, чаго стала?!
Чаго стала?! скажаш − цяжка,
Дый не надта ж ты і сыта,
А мне ж лёгка?.. глядзь, сярмяжка
Стара... рвана... ветрам шыта..
Стаў крапчэй мароз ка святу,
Ось і зорка забліскала.
Хоць скарэй бы мне у хату...
Ну! кабыла! чаго стала?!
Дроў у месце многа трэба,
I цана ж на іх сярдзіта,
Прадам дровы − куплю жыта.
От і лезу з цяжкім возам,
Як бяда у карк пагнала
Такім ліхам ды марозам!..
Ну, кабыла, чаго стала?!
Адагрэцца б у карчомцы
На дарогу стукнуць чарку...
Дык я вінен грошы Шлёмцы,
Каб не даў часам па карку!
Ой ты, доля!.. ў гэту пору,
Як мяне ды ты прабрала!..
Ну, кабыла! Ну, на гору!
Каб ты здохла, чаго стала?!

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!