Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Журба - Зімой

Люблю я прасторы
Зімовай парой,
Як ззяе дзень ясны
Дзівоснай красой.

Тут снег на палянах
Блішчыць весялей,
А шчокі ірдзеюць
За кветкі ярчэй.

Вось цягнуцца з лесу
З дрывамі вазы;
Па гладзі бліскучай
Скрыпяць палазы.

На санках-лядзянках –
Грамадка дзяцей.
Іх радасць сягоння
За сонца святлей.

А вунь і на лыжах,
Бы тыя ганцы,
Па гладкай паляне
Імчацца хлапцы.

Пад снежнаю коўдрай
Спяць руні палёў,
Што ў маі купчаста
Узнімуцца зноў.

 

Похожие статьи:

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - На каньках

Пераказы, дыктантыЗімой у лесе

Кастусь ЖукКастусь Жук - Снежань

Кастусь ЖукКастусь Жук - Беларуская зіма

Цішка ГартныЦішка Гартны - Зімовы вечар