Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Брыль - Загадка

   Напярэдадні вайны хлопец з Дона стаяў дазорам на Бугу. Пасля, пад націскам ворага, ён адступаў, уведаў бяздонную горыч разгрому і палону. Уцёк з-за калючага дроту і прыпыніўся ў самай звычайнай беларускай вёсцы. Небагатыя, ціхія людзі, з якіх і ён нядаўна пасмейваўся: «Бульба дробненькая, але многа!..» Яны накармілі яго і прыгрэлі. Разам з імі ён узяў неўзабаве вінтоўку, стаў партызанам. Разам з імі рабіў ён тое, што – збоку відней – і Радзіма, і ўвесь прагрэсіўны свет пачалі пасля называць гераізмам. Тут на гарачую кроў яго раны лягла халаднаватая чысціня палатна. «Кужэльненькага», як гаварыла беларуская маці, нястомная работніца, што плакала над ім. Замест ягонай – богведама, ці жывой? – мамані ў далёкай, таксама дзесьці зганьбаванай фашыстамі станіцы... Тут ён адчуў каханне – наша дзяўчына палюбіла яго, пайшла з ім з роднае хаты ў сцюдзёную пушчу...
   Пасля – перамога! I ён не вярнуўся дахаты, на Дон. Хлопец нібы толькі цяпер заўважыў, як ён прырос да гэтай слаўнай лясной старонкі, як пасябраваў з людзьмі, якія памаглі яму выканаць святы абавязак савецкага чалавека. Вось ужо трынаццаць год узапар ездзіць ён у госці на ўсход, да роднага берага, да родных душ, і вяртаецца адтуль у Беларусь з тым самым дзіўным пачуццём – з дому едзе дадому, з радзімы цягне яго на радзіму...
   Дзве іх стала, ці што?..

 

1957


Крыніца: Брыль Я. Збор твораў: У 5-ці т. Т. 5. Лірычныя запісы і мініяцюры. – Мн.: Маст. літ., 1981. – 591 с.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыГанарымся Бацькаўшчынай

Пераказы, дыктантыСкарбы нашай Радзімы

Янка КупалаТэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Радзіма мая дарагая...

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Радзіма