Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Ян Баршчэўскі - Размова хлопаў

От то мае вы браціхны,
Хоць не адной маціхны,
Скажу я вам адну рэч,
А хто не уверыць – пайшоў прэч.

Калісь французская сіла
З-за Нёмана наступіла;
Стала і нас карціць,
Як бы то Польшчу звраціць.

А мы сядзім ціха,
Покуль прынесла ліха.
Яны ў наш двор,
Ну-тка і мы дзяліць здор.

А так мяса наварылі,
Што б мы іх угаварылі
Свірны у дварах паразбіваць,
Паноў у лес паразганяць.

Першы Хам сеў за стол,
Глядзіць у кут, як сакол;
А як ногі разапрэць,
То хоць шасцярнёю едзь.

А як зачаў гадаць
І рэч распрастраняць –
Яны раты паразявалі
І вушы панастаўлялі.

"– Дзецюкі! Худа нам жыць!
Пакіньма прыгон служыць!
Зробім вольнасць і урэч
Нас ураднік не будзе сеч!

Ці мы людзі не такія?
Што нам пагрозы усякія?!
Ідзеш у двор і баішся,
Пакуль к пану прыступішся.

Да яшчэ на том не канец:
Палажы на стол дзесяць яец.
І так яшчэ страх бярэ,
Што мой панок запяе.

Э! Ужо з таго не лады,
Худыя нашы гады.
Помніце вы, дзецюкі,
Тыя вякі, як жывалі палякі?!

Што то за паны бывалі!
Нас у некруты не бралі;
А розуму у іх ці мала?
Хоць чупрынка зверху мала,
Хоць валасоў на лбу нет,
Да ўжо вусы на ўвесь свет!

А як харашо хадзілі!
Сукні,бы жар, насілі,
Два рукавы красныя,
А два ззаду запасныя.
А заднія палы у тых паноў –
Цяперашнія шыюць па семера штаноў!

А гэтыя і самі згалелі
І нас з душамі паелі!
От, бачыце вы, дзеці,
Якія цяпер паны на свеце.
Трэба нам за калы брацца,
Старой Польшчы дабівацца".

Як гэтак Хам сказаў,
Усім ахвоты дадаў.
Першы Даніла,
У каторага вялікая сіла,
Сказаў:"Хоць мне паб’юць штаны,
Ды ужо не будуць паны".

А так пілі і гулялі,
Разам паноў разбівалі.
Цыну і срэбра браў як хто мог,
Каб абліць дуду і рог.

Сукні бралі на вяроўкі,
Што б пашыць жынкам шнуроўкі,
А так скора завярнулі,
Дворы ў пусткі абярнулі.

 

Крыніца: Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Частка першая. (Другая палова XVIII – першая палова ХІХ стст.). Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “Беларуская філалогія” / Склад. М. Хаўстовіч. – Мн.,
2006. – 224 с.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!