Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Якуб Колас - Крывавы вір

   Студэнт Харкаўскага універсітэта, унук пані, што жыла на Куршчыне, Грыша Заплацінскі спачуваў рэвалюцыі і нават вёў сярод сялян адпаведную працу, а калі пачалася рэвалюцыя, то ў віры яе падзей не змог знайсці пэўнае месца.
   Сяляне хацелі, каб паніч пайшоў разам з імі і на справе даказаў праўдзівасць ранейшых слоў аб рэвалюцыі, забралі яго ў свой чырвонагвардзейскі атрад, які адпраўляўся адбіваць наступленне нямецкіх войск.
   Па дарозе Грыша адстаў з намерам хутчэй уцячы куды-небудзь ад крывавых падзей. Злоўлены раз’ездам чырвонагвардзейцаў і западозраны ў шпіянажы, ён просіць сялян пацвердзіць яго мясцовае паходжанне, а тыя рашуча адмаўляюцца прызнаць яго сваім. Старэйшы ў натоўпе дзед Патап катэгарычна заявіў: «Не, не наш! Наш з мужчынамі на немца пайшоў». I колькі юнак ні прасіў старога не браць на душу грэх, сказаць праўду, той упарта сцвярджаў: «Не ведаю, не ведаю цябе, хто ты ёсць».

Похожие статьи:

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Якуб КоласТворчасць Якуба Коласа