Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ядвігін Ш. - Дуб-дзядуля - ГДЗ

   1. а) Маналог дуба:
   — Адкуль я тут узяўся, калі нарадзіўся — ніхто, дый я таксама не ведаю. У маленстве побач са мной было многа радні — раслі дужыя, здаровыя дубочкі. Непадалёк размясціліся зграбныя, але сварлівыя елачкі і добрыя сасонкі, асінкі-пашаптушкі. Добрае, шчаслівае было жыццё. Ляцелі гады, стагоддзі, я рос, крапчэў і дужэў. Іншыя дрэвы гінулі ў буры, але тыя, што заставаліся, станавіліся яшчэ дужэй і крапчэй. Навальніцы нішчылі дрэвы, што ў неба глядзелі, а моладзь падымалася вышэй. Ветры прыносілі свежае насенне — вырасталі новыя незнаёмыя суседзі. Прайшлі вякі — з тутэйшых застаўся я адзін. Побач растуць дрэвы, але яны зусім не такія, як я. Яны — слабыя. На захадзе: "хударлявы, крывы, увесь у суках — гніль нейкая, дый толькі". На ўсходзе: "не гэтак шуміць здаровы лес!... Бо змарыўся, ніколі перадышкі не мае, гэтак і згінуць мусіць..." На поўначы: "...такі крэпкі здалёку выдае лес, а ўважай, як яго гайдае ва ўсе бакі: то да зямлі прыгне, то крыху адпусце, — здаецца, і вецер невялікі, а пень выпрастацца не можа..."
   Я мацнейшы за іх, але век свой ужо дажываю: "пастухі бок асмалілі, людзі кару аскраблі, колькі-то сукоў павыразалі? Лісты, жалуды — і тыя штогод падбіраюць; усё, каб толькі карысць мець; а чы падумалі, што стары ўжо я, пакалечаны, веку дажываю, а ніводзін жалудок мой не ўзрос... Сохну ўжо я. Каб хоць два, хоць год далі вы мне засілку — вадзіцы чыстай, здаровай, — можа б, вам памятку пакінуў: новае пакаленне..." Дык дабудзь для мяне гэтакай вадзіцы пашукай, прынясі, карэньчыкі мае бедныя падлі...
   б) Вобраз дуба з'яўляецца персаніфікацыяй, бо дуб надзелены чалавечымі рысамі — уменнем думаць і гаварыць.
   Алегарычны, іншасказальны сэнс маналога дуба можна патлумачыць наступным чынам: дуб быў тутэйшым, ён быў моцны, добра ведаў традыцыі свайго краю, навучыўся змагацца з нягодамі. Яго суседзі-сваякі загінулі. Яны не пакінулі новае пакаленне. Тая змена, што вырасла з чужога насення, была слабая і маральна, і фізічна. Дуб хацеў, каб традыцыі не загінулі, каб справа бацькоў і дзядоў была прадоўжана. Разважаючы над маналогам дуба, можна правесці аналогію з лёсам беларускага народа і яго культурнай спадчынай. Людзі, якія не ведаюць сваёй культуры, традыцый свайго народа, — слабыя, яны не выстаяць у цяжкія хвіліны, загінуць фізічна і маральна.
   2. Ядвігін Ш. выкарыстаў у творы вобраз-сімвал Жывой вады. Гэты вобраз часта сустракаецца ў казачных творах і сімвалізуе перамогу дабра над злом, аднаўленне з мёртвых. Даволі часта ў фальклоры сустракаецца вобраз дуба, які ўвасоблівае, магутнасць, моц, здароўе, упэўненасць. Гэты вобраз традыцыйны ў фальклоры. У Ядвігіна Ш. — дуб ужо стары, яму патрэбна маладая змена. Жывая вада можа дапамагчы ў гэтым.
   Сімвал (з грэчаскай мовы — умоўны знак) — умоўнае абазначэнне з'явы праз прадмет, які нечым яе нагадвае, намякае на яе.
   Пісьменнік стварыў вобразы-сімвалы Працы, Бяды і Цярпення. Яны выступаюць адвечнымі маральнымі катэгорыямі горкай долі, паднявольнага жыцця народа.
   3. Канцоўка твора сцвярджае перамогу дабра над злом, новага над старым. Дуб загінуў, але "з-пад яго вылезлі тры хоць яшчэ цененькія, але гладкія, роўныя дубочкі..."
   4. Структурныя элементы казкі вытрыманы ў асноўнай частцы апавядання.
   Казка, — жанр вуснай народнай творчасці, звычайна празаічнае апавяданне фантастычнага або сацыяльна-бытавога зместу з выкарыстаннем вымыслу (выдумкі). Казка вылучаецца сярод іншых празаічных твораў сваёй паэтычнай мовай, незвычайнай пабудовай, для якой характэрны зачын і канцоўка.
    Структурныя элементы:
    Пачатак (зачын) "...Адкуль я тут узяўся і калі нарадзіўся, — ніхто, дый я сам не ведаю"...
   Заканчваецца апавяданне (канцоўка) наступным чынам: "Без аглядкі кінуўся я ад гэтага страшэннага месца. Чую: у старане недзе бурчыць, пераліваецца, бяжыць, нібы, скажаш, ручаёк жывенькай вадзіцы. Я туды шукаць, аж тут калі блісне, трэсне, заляскае, — здалося, увесь свет задрыжаў!"
   Алегарычнымі (іншасказальнымі) з'яўляюцца вобразы Працы, Бяды, Цярпення, у якіх увасоблены з'явы тагачаснага жыцця.

Похожие статьи:

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Антон Іванавіч Лявіцкі

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Падласенькі

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Павук

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Бярозка - ГДЗ

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Сабачча служба