Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Ядвігін Ш. - Дачэсныя

   Даўнейшы спакойны звер, добры сябра і памочнік чалавека, аднойчы быў моцна пакрыўджаны: нейкая скупая гаспадыня «аднаго разу, калі воўк, пасучы цэлую раніцу гаспадарскую стадніну, прыбег на снеданне дахаты», замест цёплага хлеба кінула яму горача напалены камень. Выракшыся службы, пайшлі ваўкі грамадой са скаргай да цара свайго льва і сталі з яго дазволу (усё жывое павінна есці і піць) рабаўнікамі. На выпадак жа голаду цар даў ваўкам даўгавечную карову.
   Са спачуваннем расказаўшы пра тыя аб'ектыўныя абставіны, якія вымусілі ваўка зрабіцца драпежнікам, каб не загінуць ад голаду, пісьменнік у другой частцы апавядання з'еддіва сатырычна малюе парадкі, якія хутка ўзніклі ў воўчай грамадзе. «Паміж згоднай даўней воўчай сям'і пачаліся звадкі, завялося шальмоўства; харчаваць карову ўсім разам прыходзілася, а як пойдзе дзяліцьба малака, дык адзін так набухаецца яго, што ледзь адпаўзе, а іншы зусім з пустым жыватом пасунецца». Каб пазбавіцца ад такога ашуканства, вырашылі на сходзе: кожны дзень прызначаць чароднага ваўка, які б даглядаў карову і ўвесь удой забіраў сабе.
   «Цешыліся ваўкі з такога мудра-хітрага свайго пастанаўлення, але нядоўга. Кожны воўк, як толькі падойдзе яго чародны дзень, разважае сам сабе: «На якое ліха мне карміць гэтую карову, калі з гэтага харчу прыбудзе малака не столькі мне, колькі заўтрашняму чароднаму; хай жа сабе той важдаецца з ёй, а я што выдаю — то і маё. Як сталі гэтак даглядаць сваю кароўку дачэсныя гаспадары, дык калі не пажывяцца на старане баранчыкам ці так чым-колечы, зубамі ляскаць прыходзіцца.
   ...Але карову ўсё ж такі дояць! Не толькі малако дачыста сцягнуць, але ціснуць, ажно пакуль да крыві не дабяруцца, ды, апрача таго, кожны гэткі гаспадар няўзнак — ціхачом, а хоць кавалачак і лыткі з беднай жывёлы ўрве»
   Апавяданне непазбежна выклікае аналогіі з грамадскага жыцця і прыводзіць да раскрыцця некаторых сацыяльных поглядаў аўтара: у беларускага селяніна, заўсёды галоднага, цёмнага, прыгнечанага панамі, запалоханага царскімі чыноўнікамі, абдуранага папамі і ксяндзамі, стагоддзямі выхоўваліся недавер і грамадзянская інертнасць. Гэты селянін псіхалагічна не падрыхтаваны для ўспрыняцця прасцейшых норм калектыўнага ці, па тэрміналогіі Ядвігіна Ш., хаўруснага гаспадарання. Вось чаму пісьменнік думаў, што селянін не так хутка здолее «разбіць ланцугі сваёй няволі» і «разумна пабудаваць новае жыццё».

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!