Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Эдуард Акулін - Анёл-Страцім

Мне прысніўся Максім Багдановіч
беларускі Анёл-Страцім
у біблейскім вянку цярновым,
у пражылках густых крыві...

Мовіў ён, і паўночны вецер
яго словы між хмар разнёс:
— Ні на тым, ні на гэтым свеце
не лічыце валошак-слёз,

не чытайце чужыя пісьмы,
не давайце святыні псам...
І растаў у нябеснай высі,
там, дзе ззялі сляды Хрыста.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!