Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Эдзі Агняцвет - Саўка за сталом

Ляжаць ля талеркі відэлец і нож.
Дзве чыстыя лыжкі ляжаць.
– Ну і што ж?
Ляжаць – хай ляжаць, іх не буду чапаць.
Яны ж не чапаюць мяне і маўчаць.

З талеркі ён сёрбае крупнік – ой-ой!
Кавалачак мяса хапае рукой.
Ён пальцамі ловіць у шклянцы кампот,
Абрусам ён выцер і шчокі і рот.

Відэлец не ўцерпеў:
– За цэлы мой век
Мне трапіўся першы такі чалавек!
Ускочыла лыжка і ну рагатаць:
– Хі-хі, ха-ха-ха, ён дурненькі, відаць!

А нож узлаваўся і тупнуў нагой:
– Давайце паслужым мы справе другой!
Пакінем яго аднаго за сталом,
А самі запішамся ў ме-та-ла-лом!

Саскочылі разам яны са стала –
Ніякая сіла спыніць не магла.
Відэлец, і лыжка, і нож – ля дзвярэй.
Збянтэжыўся Саўка:
– Чакайце, э-гей!

А тыя ляцяць, азірнуцца не хочуць.
– Хі-хі, ха-ха-ха! – толькі лыжкі рагочуць.
Бяжыць недарэка з пустымі рукамі…
Чым скончыцца ўсё?

Вы прыдумайце самі.



1974 г.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!