Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Цішка Гартны - Восень (3 поўначы цёмнае, сіверу дальняга...)

3 поўначы цёмнае, сіверу дальняга
     Нудная восень прыйшла.
3 поля убранага, з лугу зялёнага
     Жыцце-красу прыняла.
Холадам, сцюжаю разам павеяла,
     Смерць за сабой прынясла.
3 дрэва прыбранага, лісцем адзетага,
     Ўборы сарвала,страсла.
Птушак міленькіх з краю радзімага
     У вырай загнала ад нас;
Песні іх мілыя, дзіўна пяяныя
     Ветрам заглушыла ўраз.
Ветрам, навеяным з дальняга сівера,
     Хмар прынясла за сабой,
Неба высокае, сінекрыштальнае
     Усё спавіло туманом.
Восень ты нудная, восень дажджлівая,
     Ты немінуча ўсягды.
У сэрца балючае, ў душу сіротную
     Многа ліеш ты нуды.

1910

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!