Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цётка - Скрыпка

Чаго словам не сказаці,
Што на сэрцы накіпела,
Астаецца скрыпку ўзяці;
Покі ў сілы крэпка вера,
Покі думка рве да неба,
Покі скрыдал не зламалі,
Покі трэба душы хлеба, —
Будуць струны байчэй граці,
Будзе смык вастрэй хадзіці,
Будзе скрыпка паслушнейша.
Ў песні можна пераліці
Ўсё найлепша, наймілейша;
Ў песні можна даць пяруны,
Песняй сэрца рваць на часці;
Крэпкі толькі былі б струны,
Я заграла бы аб шчасці!
Я заграла б смехам кветак,
Нівак шэптам залацістых,
Звонам серпа, касы ўлетак,
Мёдам ліп з садоў душыстых.
Я заграла б песню матак
Над калыскаю дзіцяці.
Ўсе багацтвы з родных хатак
Я хацела б песні даці.
Я на струнах раззваніла б,
Дух народу я абняла б,
Ў жары сэрца растапіла б,
Алтар новы улівала б,
Пры алтары тым я грала б,
Так на струнах галасіла б,
То склікала б, то вітала б,
То суседзяў весяліла б;
То малітвай смык завыў бы,
То закляў бы на пяруны,
То аж скаргай ў неба біў бы,
Толькі крэпкі б былі струны!
Смык гатовы, струны тугі,
Кроў у жылах закіпае.
Ну, слухайце, мілы другі,
Скрыпка мая ужо грае!

1906



   Верш «Скрыпка» з'яўляецца паэтычным уступам, прэлюдыяй да зборніка «Скрыпка беларуская». Акрэсліўшы задачы музыкі-артыста яшчэ раней, у вершы «Музыкант беларускі», Цётка як бы зноў падкрэслівала грамадскую важнасць пяснярскай справы ў той момант, калі народ пачынае падымацца да гістарычнага жыцця. У такі момант паэзія выконвае адказную місію — абуджае і стварае грамадскую думку, акумулюе вызваленчыя ідэі. Каб паэтычна выразіць гэтую важнейшую эстэтычную формулу свайго часу, Цётка выкарыстоўвае дынаміку дзясловаў умоўнага ладу, узмоцненую анафарай.
   Стварыўшы паэтычную экспазіцыю зборніка, настроіўшы скрыпку на гранне, Цётка ў наступным вершы «Вам, суседзі», звяртаючыся ласкава і з пашанай да народа («беларусы-галубочкі», «кумочкі»), адчувае сябе, як запявала перад хорам, і марыць пачуць водгук сваёй песні ў грамадзе. Гэты калектыўны спеў для яе з'яўляецца ў нейкай меры сімвалам адраджэння.

Похожие статьи:

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Сварба

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Прысяга над крывавымі разорамі

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Мора

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка (Алаіза Пашкевіч)

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Міхаська