Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Цётка - Музыкант беларускі

Зайграю на дудцы,
Вытну на гармоні,
Заплачу на скрыпцы
Аб мужыцкай долі.

Надта ж ужо цяжка,
Душа з гора рвецца,
Слёзы так і льюцца,
Сэрца з болю б’ецца.

Ну і грай жа, скрыпка,
Хай ляціць там песня,
Або свет пачуе,
Або душа трэсне.

Скрыпка хутка плача, –
Аж лес лемантуе,
Толькі яе ноты
Сыты не пачуе.

Хаця ж і пачуе –
Музыканта злае:
"Глядзі, ён, хамула,
Аб роўнасці бае".

Ды так сыпну смыкам,
Як агнём па струнах,
Што ад майго грання
Людзі ёнкнуць у трунах.

Ну дык плач жа, скрыпка,
Мо паны пачуюць,
Як хамы без хлеба,
Без страхі начуюць.

I зацяў музыка
Смыкам ды па струнах, –
Пташкі задрыжэлі,
Пчолы сціхлі ў вуллях.

Музыкант галосіць,
Скрыпка не махлюе,
Хутка "хамску" песню
Ўсенек свет пачуе.

1904

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!