Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Францішак Багушэвіч - Свiння i жалуды

Свіння, наеўшыся пад дубам жалудзей,
Заснула смагла, прачасалася
I так, як іншы між людзей,
Лычом карэнняў дакапалася.

Карэнні рве, капае ямы...
«Што робіш? — з дуба сокал кажа.—
Гэтак ты зглуміш і дуб самы,
Як падкапаеш, ссохне, ляжа!»

«Дык што! няхай сабе хоць згіне!
Абы мне жалудоў пад'есці,
Каторых надта любяць свінні»,—
Зарухкала свіння урэшце.

Дуб сокалу так гамане:
«Свіння свіннёй і заўсягды:
Яна не відзе, што на мне
Гадуюцца ёй жалуды!» 

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!