Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Францішак Багушэвіч - Калыханка

   1. У народных калыханках маці, люляючы і супакойваючы дзіця, далучала яго да народных ідэалаў, жадала шчаслівай долі. Гераіня верша «Калыханка» гэтаксама, клапоцячыся пра лёс сына, раскрывае свае спадзяванні і надзеі і ў марах бачыць яго «панам ці вялікім капітанам».
   2. Да выгод, якія можа набыць сын, стаўшы «панам ці вялікім капітанам», можна аднесці тое, што ён будзе добра матэрыяльна забяспечаны і таму пачастуе маці «мядком сытным, блінком мякенькім падсітным, піражком і з начынкай, верашчачкай гарачынькай...». 3-за пасады сына і маці, хоць і простая салдатка, будзе мець павагу ад людзей: «А ўсякі шапку здыме, як дазнаецца аб сыне». Але названыя пасады могуць прынесці і страты, якія нават перавысяць выгоды:

Людцоў Божых будзеш біці,
Цяжка будзе ў свеце жыці.


   Толькі гэтым не абмяжоўваюцца ўяўленні маці пра жыццё «панам...». Яшчэ больш жахлівае бачыцца ёй: сын не захоча ведаць сваю маці і ёй застанецца пайсці жабрачкаю па свеце.
   3–5. У традыцыйнай калыханцы маці, баюкаючы дзіця, звярталася да такіх жа традыцыйных вобразаў птушак – «курачкі паснулі», і гэтага было дастаткова, каб дзіця заснула пад спеў «люлі, сынок, люлі, люлі!» Асаблівасцю верша-калыханкі Францішка Багушэвіча з'яўляецца аб'яднанне традыцыйных для народных калыханак вобразаў:

Люлі, сынок, люлі, люлі!
Усе курачкі паснулі,
Ой, паснулі і курчаткі
Пад скрыдэлькам сваёй маткі...


   і зварот да нацыянальных і сацыяльных праблем, якія надаюць калыханцы новы змест. Лёс народжанага сына прагназуе маці праз вобраз «пана...». Паразважаўшы пра такую магчымасць, яна не жадае, каб сын выракаўся свайго, і дае яму такі наказ:

 

Ой, не будзь ты лепей панам,
Ні вялікім капітанам,
Будзь, чым матанька радзіла,
Каб у госці не хадзіла,
Каб век з табою векавала,
Гаравала, працавала...


   Наяўнасць у песеннай форме традыцыйнай калыханкі сацыяльных і нацыянальных праблем надае вершу Францішка Багушэвіча «Калыханка» новы змест.
   5. Маці добра ведае, што сын здрадзіць свайму народу, стане ворагам родных і блізкіх, калі адрачэцца сваіх каранёў, будзе зняважліва адносіцца да бедных людзей. Самым страшным ўяўленнем маці стала тая сітуацыя, калі яе сын адкажацца ад яе і людзі яго «будуць клясці, як ліхога, прасіць смертанькі ад Бога».

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!