Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Францішак Аляхновіч - Як для бабы не старайся

Як для бабы не старайся,
Хоць ты працай убівайся, –
Не дагодзіш ёй ніколі,
Ёй заўсёды недаволі.
Рады не дасі кабеце –
Лад паўстаў такі на свеце –
Баба верх заўсёды мае,
За чупрыну нас цягае.
Дык зусім няма ў тым дзіва,
Каб ў раі жылі шчасліва.
Пакуль баба верх не ўзяла –
Яблыкі рваць загадала.
Раптам бачыць яблынь-дрэва –
Кліча да сябе Адама,
Бо дастаць не можа сама,
Наш Адам – цялё дурное –
Замест лупцаваць за тое,
Ён на яблыньку ўзглядае,
Яблыкі для ёй зрывае.
З тэй пары няма ўжо долі –
Ўсе мы ў бабскае нядолі,
Шчасця болей не спазнаем,
Бо на карку бабу маем.
А калі б хто з нас захоча
Глянуць смела бабе ў вочы
Ды у рукі цягу хваце –
Зробе толькі пекла ў хаце.
Бо яшчэ той не радзіўся,
Хто бы бабе спрацівіўся.
Баба верх заўсёды мае –
За чупрыну нас цягае.

Похожие статьи:

Францішак АляхновічФранцішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ

ІншаеУладзімір Аляхновіч - Першае каханне

Францішак АляхновічФранцішак Аляхновіч. Аналіз творчасці

Францішак АляхновічФранцішак Аляхновіч - Няскончаная драма

БиографииФранцішак Аляхновіч