Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзіслаў Галубок - Гонар

Увага!!! Поўны змест

   На краю бярозавага гушчару, пад калматай ёлкай, вырас непамерна вялікі баравік.
   Колькі было гонару, неба толькі адно ведала, ад рання да змяркання, як чмель, гудзеў, скоса пазіраючы звысока ўніз, дзе раслі апенькі, казлы, лісіцы і ўсялякая, як казаў ён, пошасць.
   – Што ж вы, дармаеды, – пад шум баравы мармытаў баравік, – я старшына, мне ж толькі пашана ад лесу і людзей. – Ні рост, ні сіла, нераўня вам, карлюкам.
   – Яго праўда, яго праўда! – шаптала сямейка апеняк, прытуліўшыся к спарахнеламу пню.
   – Глянуць на нас, смеху варта, камель як лазіна і шапка, – зжалься божа, – толькі знак той! – А ў яго галава з салятырку і нага, як выварацень.
   Ішоў лесам мужык і няўзнак падслухаў гонар баравіка.
   – Э, стары грыбазвон, дос плявузгаць, хадзі-тку ў кош, пабачым, што рэкнеш, як палезеш у печ.
   І, прыгнуўшыся к зямлі, звольна падняў яго ўгару, павёўшы вострым нажом па грубым ашыйку.
   Але як угледзеў, што ўнутры капашыліся чэрві, мякнуў аб зямлю, наступіў шырокім, як засланка, лапцем і пайшоў паважна сабе далей.

Похожие статьи:

БиографииУладзіслаў Галубок

Пераказы, дыктантыГанарымся Бацькаўшчынай

Уладзіслаў ГалубокУладзіслаў Галубок - Забытая хатка

Уладзіслаў ГалубокУладзіслаў Галубок - Доля мужыка

Уладзіслаў ГалубокУладзіслаў Галубок - Навальніца