Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Уладзімір Караткевіч - Дзікае паляванне караля Стаха - ГДЗ

1.Апісаныя ў аповесці падзеі адбываюцца ў 80-х гадах XIX стагоддзя ў маёнтку Балотныя Яліны і вакол яго, альбо, як яшчэ называе аўтар гэты куток, — "мядзведжай глушы".
Аповед у творы вядзецца ад імя галоўнага героя Андрэя Беларэцкага, праз успрыманне якога адлюстроўваюцца ўсе падзеі, апісаныя ў творы.
Ён інтэлігент, патрыёт сваёй Радзімы. Беларэцкі занепакоены лёсам беларускай нацыі, пазбаўленай з канца XVII стагоддзя права на нацыянальную пісьменнасць. Ён думае, як дапамагчы свайму народу заняць годнае месца сярод іншых народаў. Ён шмат падарожнічае, вывучае гісторыю краіны.
Беларэцкі — гуманіст па сваёй натуры. Шкадуе людзей і дапамагае ім.
Застаўшыся ў Балотных Ялінах, ён пачаў усведамляць, што дзікае паляванне скіравана не толькі супраць магутнага роду Яноўскіх, але і супраць усяго насельніцтва. Выкрыццё гэтай злоснай сілы становіцца для героя канкрэтнай справай слугавання народу. Беларэцкі — мужны, разумны, кемлівы і рашучы чалавек.
2. Улады не толькі не прымалі ніякіх захадаў супраць дзікага палявання, а нават прапаноўвалі Беларэцкаму пакінуць Балотныя Яліны. Існаванне дзікага палявання давала ім магчымасць трымаць у паслушэнстве просты народ. Гэта добра зразумеў Беларэцкі ў час размовы з суддзёй, пракурорам і адвакатам. Зразумелі і ўлады, што Беларэцкі выкрыў і іх сутнасць. Таму яны і прапаноўваюць яму з’ехаць з павета.
3. Надзея і Андрэй вельмі выхаваныя маладыя людзі. Спачатку паміж імі не было ніякіх адносін. Андрэй хацеў проста па-чалавечы дапамагчы дзяўчыне і вы-ратаваць ад розных жахаў, якія тварыліся ў замку. Гуманіст па сваёй натуры, Андрэй Беларэцкі не можа па-кінуць безабаронную Надзею Яноўскую, якая вар'яцее ў сваім маёнтку ад прывіда: то Малога Чалавека, то Блакітнай Жанчыны. Надзея Яноўская была апошняй з калісьці магутнага роду, і над ёй вісела радавое закляцце. Надзея давярае Андрэю.
Але чым больш Андрэй праводзіць часу ў маёнтку, тым больш яму даспадобы гэтая мужная дзяўчына. Ён захапляецца яе сілай волі і разумее, што кахае Надзею. У канцы твора яны разам пакідаюць Балотныя Яліны.
4. Дзікае паляванне забівала ўсіх, хто мог адыграць хоць нейкую ролю ў раскрыцці яго сутнасці. I калі не ўдавалася забіць фізічна, то тады даводзілі чалавека да вар'яцтва. У першую чаргу супрацьстаяць Беларэцкаму і Надзеі прадстаўнік старога шляхецкага збяднелага роду Рыгор Дубатоўк, які жудасную легенду вырашыў выкарыстаць для дасягнення сваіх карыслівых мэт, і яго прыбліжаныя: мёртвавокі Антон Варона; нявольны, бо залежыць ад гаспадара, дапамагаты "сабакар" Гарабурда; сляпыя выканаўцы загадаў Марк Стахевіч і Пацук. Гэтых нікчэмных людзей характарызуе абсалютная адсутнасць духоўнага ў зносінах паміж сабою.
Дубатоўку найперш хацелася завалодаць палацам Яноўскіх, каб задаволіць свой шляхецкі гонар, каб трымаць у паслушэнстве і страху народ у акрузе. А калісьці ён быў не проста дальнім сваяком Яноўскіх, а і блізкім сябрам бацькі Надзеі.
5. Сцэна балю відавочна раскрывае аблічча мясцовай шляхты. Праз яе ўчынкі і адносіны да Надзеі, да госця Андрэя мы бачым іх уласны твар, твар пачвар і нягоднікаў. Мы адчуваем амаральнасць учынкаў Дубатоўка, які ўвесь час толькі і робіць тое, каб успомніць закляцце караля Стаха, каб напужаць у каторы раз Надзею. Ён даруе Надзеі партрэт Рамана Старога, віноўніка радавога праклёну. Свядома, прылюдна падкрэслівае, дорачы кілім, што "ногі ва ўсіх Яноўскіх былі нямоцныя". Такім спосабам ён нагадвае пра асобу, з-за якой загінуў бацька Надзеі, вымер род, і як бы папярэджвае аб тым, што чакае яе.
У сцэне балю раскрываюцца і ўзаемаадносіны паміж шляхтай і яе прыслужнікамі, а таксама добра супастаўляецца мінулае і сучаснае. Прыём супастаўлення, моўная характарыстыка, выразная дэталізацыя найлепш за ўсё характарызуюць мясцовую шляхту.
6. Многія праблемы, характэрныя для мінулага жыцця, хвалявалі Уладзіміра Караткевіча і ў сучаснасці. Як і галоўнага героя рамана Андрэя Беларэцкага, Караткевіча непакоіць лёс Беларусі, яе мінуўшчына і будучыня. Калі чытаеш твор, здаецца, што вуснамі героя Андрэя гаворыць сам аўтар.
7. Актуальнасць твора ў тым, што негатыўнасць у жыцці існуе і зараз. Дэмакратычныя сілы працягваюць барацьбу супраць кансерватыўных тэндэнцый.
Караткевіч паказвае, як маладыя, наіўныя, праз-мерна даверлівыя і гарачыя станавіліся ахвярамі дзікага палявання, жорсткасці і невуцтва. Гэта хвалюе аўтара. Хвалюе і тое, што наша гісторыя багатая, толькі мала вывучаная, разабраная суседзямі. Усё лепшае трэба аднавіць, зберагчы як аснову асноў.
8. Вытокі паняцця "дзікае палявання" — у жудаснай легендзе пра падзеі пачатку XVII стагоддзя. "Прадаў ты свой край, былы пабрацім. Але мы не памром. Мы яшчэ з’явімся да цябе, і да дзяцей тваіх, і да нашчадкаў тваіх, я і маё паляванне. Да дваццатага калена мы будзем помсціць бязлітасна, і не схаваецеся вы ад нас", — такія перадсмяротныя словы караля Стаха, яго праклён роду Яноўскіх. Напачатку дзікае паляванне ўвасабляе сабой справядлівую помсту караля Стаха Раману Яноўскаму за здраду народу. Затым сутнасць яго змяняецца да процілеглага: дзікае паляванне становіцца сімвалам сацыяльнага і духоўнага зла, жорсткасці, культу бязлітаснай разбуральнай сілы, цемры, невуцтва.
9. Аповесць У. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха" ў ацэнках даследчыкаў літаратуры.
Літаратуразнаўца і крытык Адам Мальдзіс: "Пісьменнікаў, відаць, можна падзяліць на тры групы: тых, хто апярэджвае свой час, тых, хто добра крочыць з ім у нагу, і тых, хто ад яго адстае, часам безнадзейна. Караткевіч адносіцца да першых... Ён горда, нібы Юрась Братчык крыж на Галгофу, нёс цяжкую ношу "заступніка" беларускай гісторыі і беларускай культуры. Быў прапаведнікам і прарокам".
Даследчык літаратуры Віктар Каваленка: "У. Караткевіч не ілюструе свае навуковыя ўяўленні пра гістарычнае мінулае, а "творыць" мастацкую рэчаіснасць даўніх дзён, якая адпавядае аб’ектыўнаму сэнсу падзей".
Л. Верабей: "...У. Караткевіч... шмат зрабіў у распрацоўцы гістарычнага жанру. Пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным. У Беларусі ён выканаў тую гістарычную місію, што В. Скот у Англіі, Г. Сянкевіч у Польшчы, А. Ірасек у Чэхіі".
М.І. Мішчанчук: "Пісьменнік валодае зайздросным талентам — уменнем перадаць атмасферу часу, стварыць жывыя характары, раскрыць народную псіхалогію".
Васіль Быкаў, ацэньваючы гісторыка-прыгодніцкі твор "Дзікае паляванне караля Стаха": "Створаная паводле выпрабаваных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта адметнае ў сваёй структуры, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць з пазіцый фармальнай логікі, а хіба можна адчуць. I справа тут, канечне ж, не ў напружанасці прыгодніцкага сюжэта, які, дарэчы, па-майстэрску распрацаваны ў аповесці, і не ў загадкава-страхавітых малюнках кавалькады "дзікага палявання", што гойсае на сваіх "дрыкгантах" па лясах, наводзячы жах на наваколле. На мой погляд, тут моцна ўражвае нешта іншае, што ідзе, мабыць, з далёкіх нетраў жыцця, а таксама ад лепшых традыцый літаратурнага рамантызму ў духу Майна Рыда, Вальтэра Скота, Генрыха Сянкевіча. Ва ўсякім разе, на прыкладзе гэтай аповесці лішні раз пераконваешся ў тым, які добры вынік дае гарманічнае спалучэнне пэўнага характару літаратурнага таленту

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!