Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Уладзімір Караткевіч - Бацькаўшчына

   Ад верша Уладзіміра Караткевіча «Бацькаўшчына» складваецца самыя добрыя і светлыя ўражанне. Адразу ўзгадваецца ўскраек якой-небудзь беларускай вёскі, цудоўныя родныя краявіды, лясы, палі, лугі, хвалістыя рэчкі і блакітныя азёры.
   Знаёмыя змалку краявіды нагадалі аўтару мінулы май і мінулыя гады яго маладосці, першае каханне. У паэта абудзіліся самыя розныя пачуцці: радасць, шкадаванне, боль, шчасце, сум, прага жыцця, замілаванне прыродай, салодкія і цяжкія ўспаміны пра падзеі мінулых дзён.
Найбольш дакладна душэўны стан паэта, яго хваляванні і перажыванні перадаюць наступныя радкі верша:

 

Ледзь прыкметны сумны халадок –
Подых юні ўходзячай маёй.
Паімчаць за ёю наўздагон? –
Хоць і схопіш – усё адно падман.

Нават шкадаванне – дзе яно?
Зноў вясна, і жаль знікае зноў.

О, як добра, як прыгожа жыць!

Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!


   Найбольш яркія паэтычныя вобразы верша «Бацькаўшчына»:


Бач, хмызы спляліся, як павець,
Светлякі мігцяць, гараць святлей.
Перад тым як звонка ў лозах пець,
Прачышчае горла салавей

Ціха цмокае ў сне рака.
О, як добра, як прыгожа жыць!
Раска, як русалчына луска,
На вадзе ад месяца гарыць.


   Дымная сцюдзёная раса – раніцай часта бывае лёгкі туман, які вісіць над расой, прахалоднай і мяккай.
   Сумны халадок – часам успаміны бываюць не вельмі добрымі, ад гэтага чалавеку становіцца сумна і самотна, холадна, маркотна.
   Прачышчае горла салавей – гэтыя птушкі пяюць звычайна перад самай раніцай, калі многія яшчэ спяць, тут як параўнанне з чалавекам, які прачышчае горла, каб сказаць нешта пасля сну, ці нешта спець.
   Весніх паркаў бэзавы туман – у маі цвіце бэз, духмяны і прыгожы, асабліва, калі яго шмат у парках, ён нагадвае туман.

   У пачатку верша аўтар перабірае прыемныя сэрцу ўспаміны пра мінулыя дні сваёй маладосці, у якой было ўсяго і радасці, і суму. Такія моманты ёсць у кожнага ў жыцці. Першыя ўражанні, першае каханне, шчасце, узлёт, перажыванні, расчараванне. Паэт смуткуе аб адыходзячай маладосці, але выказвае жаданне жыць і радавацца жыццю нягледзячы ні на што. Ён захапляецца краявідамі роднай зямлі і шчыра прызнаецца ў любві да сваёй Бацькаўшчыны.
   Вобраз Радзімы паўстае ў вершы светлым, мяккім, непаўторным, чыстым, таямнічым. Ён прыводзіць гэтыя вобразы, бо Радзіма бачыцца яму менавіта такой – светлай, чароўнай, самай лепшай. Бо гэта чалавек, які бясконца ўлюблёны ў свой край, сваю зямлю.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!