Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Уладзімір Жылка – Палімпсест

Ёсць рукапісы, змест якіх сцярты

ледзь знаць

Ці нат другі напісан сэнс бязбожна.
Іх палімпсестамі прынята здаўна зваць,
I першы іхні змысл пайме не кожны.

Краіна родная! Так сталася й з табой.
Багацце й хараство твае прыроды
I прошласць слаўную змяшаў чужак з гразёй
I словы вывеў гідкія для зводу.

Але працоўны дух, разбіўшы мур турмы,
Здалеў вяковы бруд паганы змесці.
I з дзіўнай любасцю чытаем тое мы,
Што захавалася на палімпсесце.

1921

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!