Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Уладзімір Дубоўка - Мой любы браце, блізкі і далёкі...

Мой любы браце, блізкі і далёкі,
няма сталёвасці і арфазвоннасці.
Такая сцюжа на душы, навокал,
як дзень з дажджамі, быццам сённяшні.

Ці ж я не ведаю, ці я не знаю,
ці я не сын сваёй сучаснасці, –
жыццё крынічыць і музыкі граюць,
на лад папасці ўсё не шчасціцца.

Часінай – весела, часінай – сумна,
ідуць шляхі – ў балотах трацяцца.
А недзе злоснікі бразгочуць бубнамі...
Даруй, даруй, мой любы браце, мне...

1925

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!