Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Уладзімір Дубоўка - Далёкае мы любім надта...

Далёкае мы любім надта,
чужыншчыне паклоны ўдол.
А хто успомніць нашы хаты
за ніззю ціхіх кволых слоў?

Паэты гімны ўсім складаюць,
а беларусам – пушча, гай.
Мая краіна дарагая,
ты прабачала – выбачай.
Такі наш лёс, такая доля,
галовы хілім нізка…
Ой! Даволі рабства ўжо, даволі,
таварыш любы, браце мой!

Хай будзе ў кожнага з нас сілы
ісці, змагацца – смерць адна. –
…Ці пад ярмом, як у магіле,
ці у магіле без ярма…

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!