Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Уладзімір Дубоўка - I гінулі яны за косы Клеапатры...

...I гінулі яны за косы Клеапатры,
за вочы тыя, што не сняцца нават.
Да ног прыносілі, —
а неслі ўпарта, —
жыццё, свой лёс і славу...

...I гінулі яны у хваляванні лавы,
якую слаў, радзіў Везувій.
Апошні раз на мармуровых лавах
лавілі вуснаў лоскат, цень надзеі.
Затым з Пампеяй казкаю заснулі...

...I гінулі яны штодзённа і штогодна,
за ласкі шчырыя, хвілінныя, за ласкі...
Дарма, што з блудніцай нягоднай,
дарма, што многакраць, не першы.
I так ад Рыму да Аляскі...

1925