Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Арлоў - Сны імператара

   У аповесці «Сны імператара» пад пяром Уладзіміра Арлова ажываюць сцэны і эпізоды французскага нашэсця 1812 г., дакладней — бясслаўнага выгнання Напалеона і яго войска з Беларусі. Узбуджаная свядомасць імператара вяртае яго ў часы вайны; нават у снах Напалеон не можа пазбыцца жахлівых дарог адступлення і ганебнага разгрому. Ён, хто адчуваў сябе роўным Богу, змушаны быў развітацца з імператарскім тронам і дажываць апошнія дні ў ізаляцыі на востраве Святой Алены. У ягонай галаве, нібы дакументальная кінастужка, пракручваецца мінулае, і ён асэнсоўвае зведанае і перажытае. Напалеон «прынёс кроў і смерць» народам, якія прагнулі вызвалення ад уласных душыцеляў. Агонія духу бязлітасна праследуе яго. У памяці і снах былога валадара Еўропы неадступна ўваскрасае таемны жаночы вобраз, які не дае яму душэўнага спакою. «Безыменная жанчына з віленскай начы», «жанчына ў белым» — гэта не толькі воблік-прывід смерці, але нібы сама Беларусь з яе ахвярнасцю і суровым прысудам: «Яна вярнула яму сілы, зрабіла здаровым, каб потым катаваць яшчэ страшней. Яна з'явілася, каб судзіць яго ад імя свайго і ўсіх іншых народаў. Яна перашкодзіла яму вярнуцца ў Еўропу, але ёй гэтага мала».
   У праўдзівым святле Уладзімір Арлоў імкнецца ўбачыць многія гістарычныя імёны і падзеі. У «Снах імператара», напрыклад, ён выступае супраць узвышэння ў вачах беларусаў традыцыйна-гераічнага вобліку Суворава, які нашу зямлю «шчодра напаіў крывёю».

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНапалеон з Беларусі

Уладзімір АрлоўУладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла

Уладзімір АрлоўУладзімір Арлоў - Пішу вам у Масковію

Уладзімір АрлоўУладзімір Арлоў - Час чумы

Пераказы, дыктантыСумленны патрыёт