Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сяргей Грахоўскі - Чалавеку патрэбна не слава...

Чалавеку патрэбна не слава,
А людская увага і ласка,
І сардэчнае шчырае слова,
І вясёлая добрая казка.

Чалавеку патрэбна усмешка
Незнаёмых вачэй і знаёмых,
Каб дажджамі размытая сцежка
Стала лёгкай на кручах і стромах.
 
Чалавеку не трэба спагады, -
Дабрата чалавеку патрэбна,
Каб, мінаючы прорвы і спады,
Узбірацца на стромкія грэбні,
 
Каб сяброў сустракаў клапатлівых
На дарогах, далёкіх ад дому,
І каб сам быў заўсёды шчаслівы,
Калі шчасце прыносіш другому

 

 

Адказы на пытанні:

   1. "Мікравобразы" верша вельмі шматгранныя, напрыклад – "шчырае слова", "усмешка незнаёмых вачэй і знаёмых", дабрыня, якая дапамагае прайсці праз жыццёвыя іспыты:

Каб, мінаючы прорвы і спады,
Узбірацца на стромкія грэбні.


   Лёс чалавека цяжкі без сапраўднага сяброўства:

Каб сяброў сустракаў клапатлівых
На дарогах, далёкіх ад дому.


   2. Каб шлях чалавека быў больш светлым і радасным, чалавеку патрэбна "казка", "увага", "ласка", "усмешка", "лёгкая сцежка", "дабрата", "сябры", уменне прыносіць шчасце другому.

   3. Сэнс чалавечага жыцця на думку лірычнага героя можна выказаць наступнымі радкамі:

 

I каб сам быў заўсёды шчаслівы,
Калі шчасце прыносіш другому.


   4. Вершы Максіма Танка "Шчасце" і Сяргея Грахоўскага "Чалавеку патрэбна не слава..." пераклікаюцца паміж сабой. Так, дружба, якую М. Танк лічыў абавязковай складовай часткай шчасця, апяваецца ў вершы Грахоўскага, а таксама ўносіцца дапаўненне пра здольнасць чалавека не толькі браць, але і даваць шчасце другому.
   Эпітэты ў вершы "Шчасце": родны небасхіл, шчасце людское, дарожны пыл, мацнейшай дружбы.
   Эпітэты ў вершы "Чалавеку патрэбна не слава…": сардэчнае шчырае, вясёлая добрая, незанёмых і знаёмых, размытая лёгкая, стромкія грэбні.

   5. Лірычных герояў вершаў Грахоўскага і Танка збліжаюць іх роздумы над такім нялёгкім пытаннем, у чым заключаецца людское шчасце чалавека. Калі лірычны герой Танка бачыць яго у хлебе, солі, родным небасхіле, песні і сяброўстве, то у Грахоўскага шчасце заключана ў больш высокім значэнні: шчырым слове, добрай казцы, усмешцы, дабрыні. Абодва згодны з тым, што сяброўства – важнае складаемае чалавечага шчасця.

 

Похожие статьи:

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Пераказы, дыктантыРэкі і людзі

Пераказы, дыктантыЧалавек і прырода

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі пра ўваскрэсенне душы і перамогу чалавека над злом

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Чалавек