Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сяргей Грахоўскі - Пачатак

За Глускам, у глухіх барах,
Яшчэ маё блукае рэха,
І дзень суніцамі працах,
Даспелі першыя арэхі,
 
І золкі золак на Пцічы
Мяне штодня дадому кліча,
Дзе расцвітаюць касачы
І дзе гады зязюля лічыць,
 
Дзе каля цёмнае вады,
На вузенькім пясчаным мысе,
Мае дзіцячыя сляды
Дасюль, магчыма, засталіся.
 
Я іх ніколі не знайду,
Не адшукаю хісткай кладкі,
А ўсё ж лячу к свайму гнязду,
К свайму адзінаму пачатку.

1964
 


Крыніца: Грахоўскі, С. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы [Аўт. прадм. В. Вітка]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – 382с.

 

Похожие статьи:

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож...

Ніна МацяшНіна Мацяш - Жыла-была рака

Пераказы, дыктантыНёман

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Рэчка-рэчанька мая

Якуб КоласЯкуб Колас - Каля рэчкі