Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сяргей Грахоўскі - Душа

Мяне выхоўвалі,
Мяне захоўвалі,
Я то з’яўляўся,
То знікаў,
Мяне вадзілі
I ахоўвалі,
Хоць я нікуды
Не ўцякаў.

I пад замкамі,
I пад пломбамі,
Нібы каштоўнасць,
Бераглі
I неба клеткамі
I ромбамі
Разлінавалі,
Як маглі.

Мяне узважвалі і мералі,
Здымалі
Ў профіль і анфас,
Але ні разу
Не праверылі
Душы наяўнасць
I запас.

Шкада,
Што не здымаюць копію
З яе юрысты
I ўрачы,
I ні адна дактыласкопія
Не можа тут дапамагчы.

Мая душа
Супраціўлялася,
Бо верыла і тым жыла,
І не чарсцвела
Не ламалася —
Была такою, як была.

Хоць дзіўна,
Ў чым яна трымалася,
А паспрабуй
Яе сагні!
Яна ж з маленства
Гартавалася
На чыстым,
Праведным агні.

1964

 

Похожие статьи:

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - Стогны душы

Алесь БадакАлесь Бадак - Душа

Уладзімір ЖылкаУладзімір Жылка - Душа мая тужлівая...

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Душа баліць...

Віктар КарамазаўВіктар Карамазаў - Зачараваная душа