Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Станіслаў Шушкевіч - Знатныя лісічкі

Важны грыб баравік
Кпіць з маленькіх прывык:
– Танканогія лісічкі,
У вас танныя спаднічкі,
Як на смех капелюшы!
Вы крывулькі-малышы!
Хто нагнаў на вас спалох?!
Вы чаму залезлі ў мох?!
Паднялі лісічкі рыльцы:
– Мы з лісой аднафамільцы...
Хоць ты, брацік, ганарлівы,
А зірнеш – увесь чарвівы,
Нас баіцца злы чарвяк,
Не кранае аніяк.
Ты закрый, крыклівец, рот,
Між грыбоў мы знатны род.
У нас тоненькія ножкі,
У нас жоўтыя панчошкі,
У нас жоўтыя спаднічкі,
Мы вясёлыя сястрычкі.
 
1957

 

Похожие статьи:

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Камарык

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Па лісточку поўзаў смоўж

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Ягня

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Свавольнікі

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Верабейка