Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рыгор Ігнаценка - У арэхах

   Пайшлі мы аднойчы з Кастусём у арэхі. Па дарозе дамовіліся ніводнага арэха не есці, каб потым палічыць, хто болей нарваў.
   Ціха ў канцы лета ў лесе. Хіба толькі дзе мыш у апалым лісці піскне ці вецер у верхавінах дрэў прашуміць. Пракоціцца марской хваляй і тут жа сціхне.
   Праз нейкі час чую: справа арэх шчоўкнуў. Значыць, усё ж Кастусь не ўтрымаўся, каб не паспытаць. Потым другі шчаўчок, трэці. Я ж трымаюся, не спрабую. Няхай, думаю, тады паглядзім, у каго болей будзе.
   А Кастусь між тым усё грызе арэхі ды грызе. Я памацаў: амаль ужо дзве кішэні поўныя. Ну што ж, думаю, зараз можна і мне паспытаць. Сарву шышачку – што ў кішэню, а што – у рот.
   Доўга я так арэхі рваў. А Кастусь увесь гэты час грыз іх.
   Нарэшце вырашыў я паглядзець. Можа, у яго там арэхаў процьма, што ён працягвае есці іх не шкадуючы? Падыходжу асцярожна да куста, дзе арэхамі шчоўкаюць. Гляджу – аж гэта ніякі не Кастусь, а вавёрка. Паважна сядзіць на шырокім пні і арэх грызе. А што за прыгажуня! Футра на ёй рыжае, грудка снежна-белая, мяккі пушысты хвост, вялікія цёмныя вочкі. Так і хочацца падысці да звярка ды па мяккай поўсці пагладзіць.
   Пераможцам, вядома, Кастусь стаў. Як і дамовіліся мы, ён ніводнага арэха не з’еў.

Похожие статьи:

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Дупляначка

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Грыбнік

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вясна ідзе

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Ягады пад снегам

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Ганарлівая птушка