Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рыгор Ігнаценка - Ветлівасць

   Восеньскім поўднем выбраўся я ў грыбы. Прывабіў мяне светлы бярозавы гаёк кіламетраў за пяць ад вёскі.
   Пакуль дайшоў да грыбнога месца, ажно запарыўся. Зняў з галавы капялюш і пачаў грыбы шукаць.
   Убачу паміж апалага лісця баравічок ці падасінавік, капялюш надзену на галаву, каб вызваліць руку, і зрэжу грыб. Укіну ў кошык і зноў капялюш здыму, каб валасы абсыхалі.
   А ў гэты час якраз адзін хлопчык з нашай вёскі грыбы збіраў. Хадзіў па лесе, хадзіў, а грыбы нешта не трапляліся. Бачыць ён, што я кожны грыб з адкрытай галавою сустракаю, і сам шапку зняў. Толькі ён гэта зрабіў, як наперадзе ўбачыў вялізны крамяны баравік. Хлопчык хуценька надзеў шапку і ўзяў прыгажуна. Паклаў яго ў вядзерца і зараз жа зноў шапку сцягнуў з галавы. Ступіў некалькі крокаў і ўбачыў два чырвонагаловыя падасінавікі. I вось, як на дзіва, грыбы хлопчыку пачалі трапляцца адзін за адным. Толькі паспявай ім паклоны адбіваць. Сустрэў ён мяне ў лесе і пытае:
   – Чаму гэта грыбы тады трапляюцца, калі шапку знімаеш?
   Я падумаў крыху і кажу:
   – Хто ж гэта, скажы, ветлівасці не любіць? Ветліваму кожны рад. А лес, як бачыш, нават свае дарункі ветліваму дае.

Похожие статьи:

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Ягады пад снегам

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Ганарлівая птушка

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Грыбнік

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вясна ідзе

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Дупляначка