Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Рыгор Барадулін - Мы — беларусы

Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы
Мы, беларусы,
Мы — народ такі.
Ахвотна забываем, што мы,
Хто мы.
Згадаюць
Нашай памяці вякі!

Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы,
Саміх сябе хваліць нам не з рукі.
Хай слабакі
Аж падаюць ад стомы,
На плечы ўзяўшы
Пыхі1 мех цяжкі.

Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы,
Надзейныя сябры  і дружбакі.
I госць, і  падарожны ў нас,
Як дома.
А злым і травы колюцца ў бакі.

Гатовы ўсё аддаць —
I тым багаты,
Мы, беларусы,
Мы — народ такі.
Што з краю небяспекі нашы хаты,
Пра гэта
Не забудуць чужакі!


1. Пыха — фанабэрыстасць, ганарлівасць.