Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Раіса Баравікова - Птушачка

Бабіна дарога ад печы да парогa.

Прымаўка


Патопчацца на досвітку ў двары,
свяцілу ўстаць з-за лесу дапаможа...
«Ты, сонейка, дзень добры сатвары», –
ўздыхне яна дый сядзе на парожак.

I будзе доўга, ціхая, глядзець
у неба з яснатою галубінай,
і да сябе падцягне ночвы з глінай,
і стане над падатлівай карпець...

Нязвыкла пуста ў полі i ў гаях,
бяроза без лісця дрыжыць над склепам,
мінаюць дні, а цётачка ўсё лепіць:
«Хутчэй ляпіся, птушачка мая...»

Ужо напіўся ўволю луг дажджу,
акраўкі хмар з ляшчын здымае вецер...
– Што робіш, баба? – пасмяюцца дзеці.
– Ды на па рожку, мілыя, сяджу...

Збанкі і чыгункі тырчаць на плоце,
прыблудны цуцык трэцца каля ног,
ды знаў бы хто, – жыццё прайшло

ў палёце,

хоць і было ў ім – печка ды парог.

1985

 

Похожие статьи:

Раіса БаравіковаРаіса Баравікова - Верш да дзяцей

Раіса БаравіковаРаіса Баравікова - Барбара Радзівіл

Раіса БаравіковаТворчасць Раісы Баравіковай

Раіса БаравіковаРаіса Баравікова - Жыву, і дзякуй, не ў прасторы голай...

Раіса БаравіковаРаіса Баравікова - Старэюць людзі, дрэвы і кусты...