Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Раіса Баравікова - Паэзія

Радок – спадман, ён толькі рамяство,
штуршок да неспакою і сумнення.
Уяўным развярэдзіць хараством,
няспраўджаным апаліць летуценнем.

Я шмат разоў пытала, што ёсць Ты,
ў сяброў сваіх, у птушак, у сумлення...
Ты дадаеш бяздумным пустаты,
разумнікам не дадаеш гарэння.

Ты ў снах маіх гаротніцай крычыш
і дзіўна спакушаеш паднябессем,
арліцаю здаешся на плячы
і б'еш наводмаш салаўінай песняй.

Бываю часта рознаю ў жыцці:
і сейбіткай, і часам пабірахай...
Што ж Ты такое? – зноў пытаю ў птаха,
птах у прастору гулкую ляціць.

1981

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!