Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Пімен Панчанка - Непрымірымасць

Мы ў сэрцах пранеслі
Праз кожны бой
На зямлі,
Што прапахла порахам,
Боль і любоў,
Боль і любоў
I нянавісць да ворага.

Калі адгрымела
Крывавае і страшнае,
Мы працавалі
I ў будныя дні, і ў нядзелі.
Ды ў складаным жыцці
Мы прагледзелі
Нешта важнае,
I пазмрачнелі нашы надзеі.

Мы ведаем хто
Загнаў у тупік нашы справы,
Сёння нас не аслепіць
Яркасць хлуслівага грыму.
У нашых сэрцах,
Што так цяжка дайшлі да праўды,
Непрымірымасць,
Непрымірымасць

Да прыхільнікаў
Валу, завалу, развалу,
Падману, прыпісак,
Гультайства і спажывецтва.
Трэба, каб наша справа
Заўжды хвалявала
I родны народ,
I ўсё чалавецтва.

Недарэмна лілася
Салдацкая кроў:
Сумленне і справядлівасць
Мы адновім
Навечна.
Мы зробім сваю зямлю
Зямлёй сапраўдных майстроў,
Самай праўдзівай
I чалавечнай.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!