Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Пімен Панчанка - Не раз мы пад крывавымі сцягамі...

Не раз мы пад крывавымі сцягамі
Даверліва на вернасць прысягалі,
Не хітрасць — прысягнуць,
А мудрасць — дасягнуць.
Расійская імперыя,
Савецкі наш саюз,
Калі ж ты скончыш песню
Жабрацкую сваю?

Мы хвалямі затоплены
Хлусні, маны, ілжы.
Калі па-чалавечаму
Пачнём усе мы жыць?

Злаба і раздражненне,
Разбойніцкі разгул...
I спее ў нашых сэрцах
Расплаты гнеўны гул.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!