Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пятрусь Броўка - Я чалавек

Ці пры сустрэчы, ці то ў ростань
Пытаюцца ўсур’ёз ці ў здзек:
– Ты хто такі?..
Адказ мой просты:
– Па-першае, я чалавек!

Радзіўся я на Беларусі,
Так, як і ўсе, касіў, араў...
Ніколі пі прад кім не гнуўся,
Свой розум ёсць,
Не пазычаў.

Уклад жыцця майго – працоўны:
У час заснуць, устаць з зарой.
Сярод людзей я памяркоўны,
Але і маю
Гонар свой!

Не золатам хачу хваліцца,
Яно ж – вядома ўсім – на звод,
А тым магу паганарыцца,
Што вышай
Ад узнагарод:

Руку маю байцы сціскалі.
Мая далонь нібы ў агні –
Цяплом тых рук,
Што сцяг трымалі
Яшчэ ў Кастрычніцкія дні.

Жыву чуццём сустрэч глыбокіх,
Бо чую аж па гэты час
Сляды тых слёз яшчэ на шчоках,
Што слёзы
Клікалі ў адказ.

Як найвялікшыя дарункі
Ад тых, каму заўсёды жыць,
Нашу на вуснах пацалункі,
Якім
Ніколі не астыць.

Іду... А ў сэрцы след за следам
Кладзецца, як жыцця пячаць.
Я рады, што нямала зведаў,
Што ёсць пра што
I ўспамінаць.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЧалавек і прырода

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Чалавек

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі пра ўваскрэсенне душы і перамогу чалавека над злом

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Пераказы, дыктантыРэкі і людзі