Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пятрусь Броўка - Калі ласка

   У вершы «Калі ласка» Пятрусь Броўка выказвае шчырую любоў і замілаванне роднай мовай – «звіняць яны сардэчнаю струною, праз усё жыццё ідуць са мною». Ён ганарыцца сваёй роднай мовай, адчувае, як гучыць кожнае слова, прыносіць яму вялікую радасць і асалоду.
   Выраз «калі ласка» ўжываецца паўсюдна ў нашым жыцці. Паэт прыгадвае сустрэчу гасцей у святы і буднія дні, адносіны жанчыны і мужчыны, Аўтар адзначае сваім вершам, што беларусы – гасцінны і добразычлівы народ. Мілагучнае гучанне слоў ствараюць гукі [л’], [к’], [а], [і], [с]. Беларускае «калі ласка» сугучнае з украінскім «будь ласка», але зусім адрозніваецца ад рускага «пожалуйста». Вядома што, старажытнарускае «жаловатся» азначала «любіць», літаральна «дарыць што-небудзь з любові». Таму «пожалуй» і больш позні «пожалуйста» азначалі «дару, таму што люблю».
   У вершы Пятрусь Броўка адзначае такія рысы беларускага нацыянальнага характару як, гасціннасць, ветлівасць, адкрытасць, добразычлівасць, шчырасць, цярплівасць.

Похожие статьи:

Пятрусь БроўкаТворчасць Петруся Броўкі

Пятрусь БроўкаПятрусь Броўка - Зямля Беларусі (Урывак з паэмы "Беларусь")

Пятрусь БроўкаМатывы і вобразы лірыкі Петруся Броўкі

Пятрусь БроўкаПятрусь Броўка - Кастусь Каліноўскі

Пятрусь БроўкаПятрусь Броўка - Кропля