Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мікола Мятліцкі - Пытанні

Спытала Ганулька у кветак і траў:
– Скажыце, хто луг так прыгожа прыбраў?
Гаворыць дзяўчынцы вятроў гамана:
– Лугамі хадзіла Красуня-Вясна!

Спытала Ганулька у шумных палёў:
– Хто фарбы такое пяшчоты знайшоў?
І чуе ў адказ зноў такое яна:
– Палямі хадзіла Красуня-Вясна!

Спытала Ганулька ў зіхотнай ракі:
– Сінечу на хвалі праліў хто такі?
Ёй шэпча ў адказ лёгкіх хваль гамана:
– Хадзіла ўзбярэжжам Красуня-Вясна!

А сонечны зайчык на шыбіну – скок.
Кульнуўся свавольна ён, слепячы зрок.
І жмурыцца Ганна: – Ды гэта ж яна,
Смяецца і скача, Красуня-Вясна!

 

Похожие статьи:

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Усмешка Джаконды

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Чаканне сонца

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Бяссмертнік

Мікола МятліцкіТворчасць Міколы Мятліцкага

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Яніха