Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мікола Мятліцкі - Паэтам

Хто мы? — паэты! Мы з тых дзівакоў,
Зачараваных юнай красой.
Звоняць павевы нашых радкоў,
Быццам на ранку трава пад касой.

Свет першабытнай красой наталіў
Зачараваныя вочы спаўна.
Грае пад небам светлы матыў
Памяці нашай дзіцячай струна.

Волка, як травы, пахнуць радкі.
Роснае сонца наша ўстае.
Хто вы, паэты? Вы, дзівакі?
Сёння ўлагоджана сэрца пяе?

Што яму, сэрцу, у свеце відно? —
Смерч крыважэрны, ядзерны жах!
Песняй якой узарвецца яно
Тут, на Зямлі, у эпохі ў грудзях?!

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПімен Панчанка

Янка КупалаЭстэтычныя погляды Янкі Купалы

Янка КупалаТэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці

Пераказы, дыктантыМясціны Коласа

ППаэт