Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Максім Танк - Раніцай з вулля сонца...
Раніцай з вулля сонца
Вылятаюць пчолы – яго праменні.
Збіраючы мёд з кветак палявых,
Так запрацуюцца і так забудуцца,
Што потым кружаць зорамі
Ўсю ноч у паднябессі,
Шукаючы свайго вулля.