Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне

   Максім Гарэцкі на ўласным вопыце зведаў пекла вайны. Дакументальна-мастацкі твор «На імперыялістычнай вайне (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы)» (1914—1926) вынесены з гэтага пекла.В «...Пісьменны каморнік Гарэцкі («Задума»), цяпер батарэец, малюе план пазіцый, вядзе падлік патрачаных боепрыпасаў, запісвае каманды, сочыць за артылерыйскім агнём і ўдзельнічае ў баях у якасці тэлефаніста, а дзе і санітара. Пад агнём бегае шукаць і ліквідаваць пашкоджанні тэлефоннай сувязі. Але папера, але аловак заўсёды пад рукой. I ў часе бою (падлічвае расход снарадаў і адначасова фіксуе свае думкі, адчуванні, назіранні), і пасля бою, калі можна падрабязна запісаць, расказаць самому сабе на паперы, як цябе забівалі і не забілі, як забіваў ты, як людзі рабілі і робяць гэтую дзікую і недарэчную справу — вайну», — гаворыць вядомы даследчык літаратуры Алесь Адамовіч пра тое, як пісаліся «Запіскі»...

   Дзённікавыя запісы ў творы вядуцца салдатам Лявонам Задумам, але за ім стаіць сам Максім Гарэцкі. Ваенная «адысея» Задумы — наступленні і адступленні, баі, доўгія пешыя пераходы, начлегі, раненне, шпіталь, кароткая паездка дамоў, вяртанне на фронт — гэта эпізоды ваеннага жыцця пісьменніка. Дзённікі — своеасаблівы жанр літаратуры, у іх раскрываецца найперш сам аўтар, яго адносіны да рэчаіснасці. Максім Гарэцкі бязлітасны рэаліст і ў дачыненні да ўласнага «я». Ён паказвае праўду чалавечых паводзін, якой бы непрыгожай, неэстэтычнай яна ні была: «— Значок, каторым адзначаюць праўдзівых герояў, — сказана было, як раздавалі георгіеўскія крыжы... Седзячы цэлы дзень у акопах, пад страшэнным абстрэлам, 4 жніўня «праўдзівыя героі» — падпрапаршчык X. і старшы феерверкер 2. — пасылалі па розных справах пад кулі ніжніх чыноў, а самі «рабілі» ў акопе і закопвалі лапатачкамі... Мы, тэлефаністы, дасталі іх за той бой, калі зазвычай далёка не па-геройску спіраліся: «Ты ідзі злучыць провад!» — «А сам» — «А ты? » «А чарод чый? » — «А я за цябе старшы: мусіш слухаць».

Вайна высвечвала ў чалавеку ўсё — і дрэннае, і добрае. Гэтае «ўсё» без ніякага прыхарошвання ці, наадварот, драматызацыі, нагнятання жахаў стала зместам запісак «На імперыялістычнай вайне».

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!