Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Леанід Дранько-Майсюк - Мне шчасце дадзена магчымае...

Мне шчасце дадзена магчымае
I з ім такое адкрыццё, –
Што толькі з гэтаю жанчынаю
Спазнаю поўнае жыццё;
 
Што толькі з ёю мне адкрыюцца
Глыбіні, цёмныя дасюль,
I думкі чысцінёю ўмыюцца,
I стане светла адусюль...
 
I толькі гэтак жыць мне хочацца, –
З вясёлым страхам цераз край!
Няхай душа мая заходзіцца
I задыхаецца няхай;
 
Няхай пачуцці вінаватыя,
Сваёй збаяўшыся віны,
Папросяць радасці эладнае
У вечна юнай даўніны...
 
У даўніны – не крык анафемны,
А суцяшэнне для мяне:
«Няма ні грэшных і ні праведных,
А ёсць каханыя і не...
 
I што ж тут кепскага здараецца,
Калі пад знакам адкрыцця,
Жанчына любая з'яўляецца
З чужога нейчага жыцця?!»

9 лістапада 1991

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!