Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Леанід Дайнека - Меч князя Вячкі

   Раман «Меч князя Вячкі» пераносіць нас на пачатак XIII ст., калі на Полацкае княства абрынулася крыжацкая навала. Тэўтоны імкнуліся падначаліць славянскія і прыбалтыйскія землі. Мужным абаронцам Полацкай зямлі, непрымірымым ворагам крыжакоў паўстае князь Вячка (Вячаслаў Барысавіч), вобраз якога ў рамане займае цэнтральнае месца. Ён — любімец народа і сам шчаслівы, што належыць да такога духоўна нязломнага, самаахвярнага народа.

   Пісьменнік паказвае князя Вячку як патрыёта роднай зямлі, багатую і свабодалюбівую натуру. Вячка бачыць, што варагаванне паміж князямі, іхнія амбіцыі нясуць бацькаўшчыне толькі шкоду, становяцца спрыяльнай глебай для крыжакоў у ажыццяўленні сваіх захопніцкіх намераў. Князь Уладзімір, паводле трактоўкі Леаніда Дайнекі, прамая процілегласць Вячку: ён турбуецца толькі пра «княжую ўладу», а не пра тое, як спыніць крыжацкую агрэсію. Вячка даводзіць яму аб неабходнасці прымірэння, яднання перад пагрозай каварнага, хітрага ворага, бо ўсведамляе, што галоўнае — гэта ўтрымаць незалежнасць, выратаваць свой народ ад рабства: «Трэба ахвяраваць, ахвяраваць шмат чым, каб заўтрашнія людзі на нашай зямлі мірна жылі...» У рамане вельмі шмат драматычна-трагедыйных сцэн і эпізодаў. Пісьменнік стварае яркі вобраз народнага героя — Якава Палачаніна. Менавіта ён пасля гібелі князя Вячкі выносіць ягоны меч, які сімвалізуе няскоранасць нашага народа. Епіскап Альберт, арганізатар крыжацкага паходу, узрадаваны перамогай, прыносіць вестку пра смерць князя Вячкі. Аднак храніст Генрых пасля жорсткай сечы працяты ўсведамленнем непераможнасці тых, у каго яны хочуць забраць зямлю і волю. Таму Генрых у роспачы-адчаі выкрыквае: «Ён перамог! Ён перамог!»

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!