Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Леанід Дайнека - За крокам крок...

За крокам крок. I дзень за днём.
Усход жыцця. Жыцця змярканне.
Нас паліць стоеным агнём
Вялікай страты прадчуванне.

Дзе той парог апошні, дзе?
Чаму мацнее сум у сэрцы?
Жывем каля магіл людзей
I вечна марым аб бяссмерці.

 


Адказы на пытанні:
   1. Хуткаплыннасць чалавечага жыцця перадае наступны радок верша – "Усход жыцця. Жыцця змярканне". Аўтар падкрэслівае надзвычай хуткую хаду часу. Здаецца мы толькі што адчувалі сябе дзіцёнкам, а вось ужо і самі выхоўваем дзіця, становімся сталымі, а напрыканцы жыцця здзіўляемся, як хутка прыйшло да нас яго змярканне.
   2. Пытанні ў творы рытарычныя. Аўтар ставіць іх з мэтай звярнуць увагу чытача на праблему асэнсавання жыцця, надаць тэксту эмацыянальнасць, стварыць ілюзію размовы з чытачом.
   3. Чалавек павінен задумвацца аб тым, што час бяжыць вельмі хутка, таму патрэбна любіць і цаніць кожную пражытую хвіліну, напаўняць кожны свой дзень сэнсам існавання, пакінуць пасля сябе нешта значнае.

 

Похожие статьи:

Алесь ГарунАлесь Гарун - Жыцце

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Казкі жыцця

Леанід ГалубовічЛеанід Галубовіч - Дзяцінства пачынаецца з пытання...

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Жывеш не вечна, чалавек...

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Бяссмерце