Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Леанід Галубовіч - Хмурная восень злізала пагоркі...

Хмурная восень злізала пагоркі...

Познія яблыкі ў садзе пагорклі...
Ціха ў душы, нібы ў доме начлежным.
Толькі душа мая мне не належыць.
Хмурнаму небу. Рыжаму долу.
Голаму саду. Мірнаму дому.
Сумнай жанчыне ў роднай Айчыне...

Дзе прыналежна – там і спачыне.

1980

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!