Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Леанід Галубовіч - Мова

У гадах, якіх  не дагукацца,
На роднай мове размаўляць
Было прывольней і, прызнацца,
Не трэ было сябе хаваць,

Што беларус, што родам з вёскі,
Што ў старане сваёй не госць,
Што ў белым свеце адгалоскі
Тваёй Айчыны роднай ёсць.

Што ёсць Купала, ёсць Дубоўка,
Што ёсць Гарэцкі і Чарот,
I што равесніца-сяброўка
Народнай песняй кругліць рот...

Не раз «деревнею» і«лаптем»
Смяшылі ў душных гарадах...
За ўсё, за ўсё яшчэ заплацім
Душой, з якою не ў ладах.

А сёння вось і ў роднай вёсцы
З радзімай мовай нелады.
I ёй ужо не маю моцы
Я дагукацца маладых.

Загавару.

Пайду на споведзь.

I ўслед пачую дзіўны зык:
«Ишь, образованный какой ведь!
Как изучил родной язык!»

Не ад былой баліць пасмешкі —
Ад гэтай дзікай пахвалы.
Ў адну дарогу звесці сцежкі
Ў вялікі свет — скрозь свет малы!

О, мова!

Усе, як магеланы,

К табе мы вернемся наўпрост,
Каб ты знайсці дапамагла нам
I ДОМ,

і МАЦІ,

і ПАГОСТ...

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!