Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Леанід Галубовіч – Зіма. Цвітуць аблокі...

Зіма. Цвітуць аблокі.
Сінее ясны дзень.
Сварлівыя сарокі
Дзяўбуць свой цёмны цень.

Гуляе лёгкі вецер –
Ганяе снежны пух.
Зіма на белым свеце...
Вясна займае дух!

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!