Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Леанід Галубовіч - Зноў заявіліся гракі...

Зноў заявіліся гракі.
Ад іх чарод чарнее поле.
Знікаюць мігам чарвякі
У іх галодным цёмным горле.

Грак не пяюн, і ўсё ж скажу:
Люблю яго за клопат весні,
За хлебаробскую душу...
А будзе хлеб – і будуць песні.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!