Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Кузьма Чорны - Трагедыя майго настаўніка

   Кузьма Чорны шчыра верыў, што рэвалюцыя змяніла адносіны чалавека да чалавека. Аднак ён заўважаў у жыцці і іншае. У апавяданні «Трагедыя майго настаўніка» (1927) праз стаўленне да старога чалавека празаік паказвае бяздушнасць маладых. Гэта не толькі родныя дзеці настаўніка, якія асудзілі бацькаў шлюб з маладой жанчынай, насміхаюцца і здзекуюцца з бацькі. Пад прыватнаю жыццёвую сітуацыю ў творы падводзіцца пэўная філасофская база. Знаёмы героя-апавядальніка разважае: «...Ён (настаўнік) як індывідуум супярэчыць прыроднаму ўстанаўленню: ён жа пражыў сваё жыццё. Даўно адкрасаваў, а тым часам усе звесткі гавораць, што ён імкнецца парушыць устаноўлены ход падзей, задумаўшы нанава пачаць жыць <...> Я падвожу яго пад агульны закон для такіх людзей – хто з іх больш правы: ён ці дзеці. Па-мойму, дзеці павінны поўнаю жменяй чэрпаць жыццё, а ён – пастолькі-паколькі». Апавядальнік не згодны з гэтай «тэорыяй». «Я выслухаў майго знаёмага, і нядобрае пачуццё засталося ў мяне да яго. З аднаго боку, трагедыя чалавека, з другога – формула. І нядобрае пачуццё гэтае надоўга не пакінула мяне, бо я бачыў шмат пісароў, якія складалі незлічоныя анкеты абсалютна для ўсіх, самі ж ніколі ў іх не ўпісваліся». «Пісары» ў дадзеным выпадку – абагульненая алегорыя, аўтар  меў на ўвазе тых, хто не бачыць жывога чалавека і хто ставіць сябе вышэй за іншых.
   У апавядальніка ўзнікае жаданне «зараз жа ўбачыць майго былога настаўніка і, пераканаўшы яго... што нічога дапамагчы  яму я не магу, сказаць яму радаснае, ласкавае слова». Звернем увагу на «ацэнку» гэтага слова. «Я ведаў, што ласкавае слова – гэта саматужніцтва і што адзінае ўстанаўленне жыцця – гэта індустрыя, аднак нічога з сабою зрабіць не мог. Такая ўжо ў мяне брыдкая натура». Тут – нязгода Кузьмы Чорнага з тым, што «единица – вздор, единица – ноль» (У. Маякоўскі), што ўсё вырашаюць масы. Адмаўленне народжанай рэвалюцыяй жорсткасці, калі жыццё асобнага чалавека нічога не значыць у параўнанні з вялікай мэтай. Францішак Аляхновіч, які ў сярэдзіне 20-х гг. пераехаў з Заходняй ва Усходнюю Беларусь, заўважыў і  вусцішна сумеўся «замбіраванасці» савецкіх людзей: «...Людзі, асуджаныя за сапраўдную ці выдуманую віну, замест ненавідзець існоўны лад і сваіх прыгнятальнікаў, часамі гавораць: “Справядліва гэта... улада ведае, што робіць... я быў слабы, хістаўся... гэтакія непатрэбныя... мяне аддалі дзеля загартавання... дый што значыць адно маё жыццё або нават і тысячу гэткіх, як я, раўнуючы да гэтага вялікага будаўніцтва...» Для Кузьмы Чорнага значным было жыццё кожнага чалавека.

Похожие статьи:

Кузьма ЧорныПошукі будучыні. Першая частка. Украдзенае маленства

Кузьма ЧорныКузьма Чорны - Насцечка

Кузьма ЧорныСацыяльна я і маральна-філасофская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне"

Кузьма ЧорныПошукі будучыні. Другая частка. Вялікае скрыжаванне

Кузьма ЧорныКузьма Чорны - Пошукі будучыні. Асноўныя праблемы рамана