Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Казімір Камейша - Першы снег

Пасыпаў мяккі снег,
I раніцай сама
Паклікала мяне
На вуліцу зіма.

Перш чым пайсці ў зіму,
Што я з сабой вазьму?
Найперш дастану з шафы
Я паліто і шалік.

А каб не прастудзіцца,
Надзену рукавіцы,
Махнатую вушанку
I... не забуду санкі.

Перш чым пайсці ў зіму,
Я восень абдыму
I ліст пашлю вясне:
«Прыходзь, як адпачнеш!»

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПершы снег

Якуб КоласЯкуб Колас - Першы снег

Юрась СвіркаЮрась Свірка - З першым снегам

Максім ЛужанінМаксім Лужанін - Снег

Пераказы, дыктантыПершы снег