Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Змітрок Бядуля - Страцім-лебедзь. ГДЗ

   Апавяданне «Страцім-лебедзь» расказвае аб тым, як марознаю зімою 1930 года Змітрок Бядуля і Максім Багдановіч глядзелі на начныя зоркі і Максім з жартам расказваў пра дзяўчыну, якая збірала ў небе маліну і знарок рассыпала яе, Пасля Максім жартаваў з «паэтычных здольнасцей» бацькоў Бядулі, якія назвалі сваіх дачок у рыфму: Рэня і Геня.
   Змітрок Бядуля шмат думаў пра Максіма, бо лічыў яго «жывой энцыклапедыяй разнастайных ведаў», чалавекам, які «...фарбуе вакольнае ў пяшчотныя казачныя колеры і напаўняе свет вобразамі народнай фантазіі. У Максімавых пушчах жывуць лесуны, у яго рэчках і азёрах купаюцца русалкі.
   I лезуць у памяць эпітэты з яго паэзіі: возера − люстэрка альбо чаша віна. Зоркі − пацеркі, нябесная рунь, сняжынкі, кветкі. Маланка − агністы меч. Крыніца грукае серабром.
   А вось і другі свет Багдановіча:
   ...Грозныя песні беларускага мужыка.
   ...Каменная сцяна між бедным і багатым.
   ...Разрытая магіла гаротніка.
   ...Межы драпежніцкіх уласнікаў.
   Нідзе паэт не дагаворвае да канца. Небяспечна. Ды і сама мова беларуская − крамола. Яна забаронена на ўвесь час вайны.
   ...Адзінае лякарства для хворых грудзей паэта − родная зямля.
   ...Адзіная ўцеха − паэзія, мары аб шчаслівай будучыні народа.».
   У гэты час Максім хварэў, кашаль не даваў яму спакою. Сястра Змітрака Бядулі паіла паэта малаком і гарбатай з малінавым варэннем.
   Вечарамі сям'я слухала Максіма, які весяліў усіх казкамі, рознымі ўспамінамі, сваімі фантазіямі.
   «I ён пачаў фантазіраваць аб тым, як мы − ён, я і мае сёстры − наладзім лялькавы тэатр і будзем вандраваць па Беларусі. Пры гэтым Максім маляваў такія камічныя карціны нашага жыцця і працы ў вандроўцы, што мы рагаталі да таго, што аж разбудзілі суседзяў за сцяною».
Змітрок і Максім працавалі ў адным кабінеце, але часцей там гаспадарыў Багдановіч, бо творчая праца яго пачыналася пасля дванаццаці ночы.
   «Дактары забаранілі Максіму шмат гаварыць, позна сядзець, але ён звычайна гаварыў больш за ўсіх нас і менш за ўсіх спаў. Калі я лёг спаць, ён прысеў да мяне і пачаў гаварыць шэптам:
   − Я сёння ўвесь дзень займаўся народнай творчасцю. У Пушкінскай бібліятэцы праглядаў Шэйна і Раманава. Тут я чытаў вашым сёстрам Афанасьева, слухаў, як яны спявалі мне народныя песні. Я задумаў твор на тэму біблейскага міфа. Гэту тэму навеяла мне вайна, гібель мільёнаў і мой уласны лёс».
   Змітрок слухаў Максіма і вельмі хваляваўся пра яго здароўе.
   «Я рашыў заўтра падняць трывогу ў камітэце: трэба зараз жа знайсці сродкі і паслаць Багдановіча ў Ялту. Я абуран, што ніхто яго не наведвае. Усе змірыліся з тым, што ён недаўгавечны, і як бы супакоіліся».
   А тым часам Максім .шмат працаваў, чытаў творы іншых аўтараў. Бядуля часцяком назіраў за Максімам і за тым, як той працуе. Усякі раз Змітрака здзіўляла шчаслівая ўсмешка сябра, яго манер трымацца на людзях весела, бадзёра, бо не жадаў Максім, каб яго шкадавалі, не хацеў нікога палохаць сваёю хваробаю.